Hanomag Rekord
Hanomag Rekord — легкавы аўтамабіль Hanomag. Выпускаўся з 1934 па 1940 год.
Адна з мадыфікацый дадзенай мадэлі лічыцца адным з першых легкавых аўтамабіляў з дызельным рухавіком. Hanomag Rekord Diesel Typ D19 быў прадстаўлены адначасова з Mercedes-Benz 260D, аднак ў адрозненне ад Mercedes, серыйная вытворчасць пачалася толькі ў 1937 годзе[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1933 годзе быў запушчаны ў вытворчасць Hanomag 6/32 PS Typ 15, які для гановерскага аўтавытворцы Hanomag стаў першай мадэллю сярэдняга класа. Аўтамабіль меў 1,5-літровы 4-цыліндравы рухавік з верхнім размяшчэннем клапанаў, 4-ступеньчатую каробку перадач і прывад на заднія колы, два жорсткія масты былі падвешаныя да рамы на паўэліптычных рыс��рах. Аўтамабіль быў даступны ў кузавах 2- ці 4-дзверны седан, або 2-дзверны кабрыялет. Да 1934 года была пабудавана 1 251 адзінка.
У 1934 годзе з’явілася мадэль Hanomag Rekord. Мадэрнізаваны аўтамабіль атрымаў незалежную пярэднюю падвеску з папярочнымі рысорамі і больш сучасны суцэльнаметалічны кузаў фірмы Ambi-Budd .
З 1937 года з’явіўся Rekord з перфараванымі дыскамі колаў, абцякальным хвастом і трохі вышэйшай магутнасцю (26 кВт). У гэтым выглядзе бензінавы аўтамабіль выпускаўся да 1938 года. У агульнай колькасці было выпушчана 18 114 аўтамабіляў.
Hanomag Rekord Diesel Typ D19
[правіць | правіць зыходнік]З 1928 года разгарнуліся працы па распрацоўцы дызельнага рухавіка. Нарэшце быў створаны кампактны 4-цыліндравы агрэгат аб'ёмам 1,6 л, прыдатны для ўстаноўкі на легкавы аўтамабіль. У 1936 годзе на Берлінскім аўтасалоне Hanomag паказаў выставачную мадэль з гэтым рухавіком. Аўтамабіль быў паказаны на аўтасалоне адначасова з дызельным Mercedes-Benz 260D,
Праз паўгода, аўтасалон ў Парыжы стаў месцам прэм’еры галоўнай навінкі фірмы — Hanomag Rekord Diesel Typ D19. За некалькі месяцаў канструктары грунтоўна перапрацавалі «выставачны» асобнік: цяпер пад капотам стаяў дызель аб'ёмам 1,9 л і магутнасцю 35 к. с. пры 2000 аб/хв. Ад свайго бензінавага аналага ён адрозніваўся павялічаным дыяметрам цыліндра, але магутнасць была практычна аднолькавай. Акрамя гэтага, аўтамабілі адрозніваліся электраабсталяваннем — Typ D19 атрымаў 12-вольтавую сістэму фірмы Bosch.
Серыйная вытворчасць гэтай мадыфікацыі пачалася ў 1937 годзе. Пачынаючы з 1939 года, аўтамабіль быў перайменаваны ў Hanomag Diesel Typ D 19 K, але з-за пачатку другой сусветнай вайны годзе вытворчасць была спынена. Усяго выпусцілі 1.097 асобнікаў дызельных Hanomag Rekord.
Для дэманстрацыі магчымасцяў свайго дызеля кампанія Hanomag ў 1939 годзе прыняла ўдзел у так званым Тыдні рэкордаў у Дэсау. Трасай для заездаў стаў толькі што пабудаваны аўтабан Берлін—Лейпцыг. Спецыяльна для ўдзелу, фірмай Wendler быў выраблены аўтамабіль з аэрадынамічным кузавам, пад якім знаходзілася шасі Hanomag Typ D19. Пад кіраваннем Карла Хеберле гэты аўтамабіль усталяваў адразу чатыры рэкорды хуткасці. На пяцікіламетровым адрэзку са стартам з ходу ён прадэманстраваў хуткасць 155,940 км / г[2].
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Мадыфікацыя | 6/32 PS Typ 15 | Rekord Typ 15 K (1-я серыя) | Rekord Typ 15 K (2-я серыя) | Rekord Diesel Typ D 19 A | Diesel Typ D 19 K |
---|---|---|---|---|---|
Гады вытворчасці | 1933 – 1934 | 1934 – 1936 | 1937 – 1938 | 1937 – 1938 | 1939 – 1940 |
Тыпы кузава | 2-дзв. седан, 4-дзв. седан, 2-дзв. кабрыялет |
2-дзв. седан, 4-дзв. седан, 2-дзв. кабрыялет, 2-дзв. родстар, 4-месцавы кюбельваген |
2-дзв. седан, 4-дзв. седан, 2-дзв. кабрыялет, 4-месцавы кюбельваген |
2-дзв. седан, 4-дзв. седан, 2-дзв. кабрыялет |
2-дзв. седан, 4-дзв. седан, 2-дзв. кабрыялет |
Рухавік | бензінавы, 4-цыліндравы, радны, чатырохтактавы | дызельны, 4-цыліндравы, радны, чатырохтактавы | |||
Аб'ём | 1504 см³ | 1910 см³ | |||
Магутнасць | 32 к. с. (23,5 кВт) пры 3000 аб/хв | 35 к. с. (25,7 кВт) пры 3500 аб/хв | |||
Дыяметр х Ход | 71 мм x 95 мм | 80 мм x 95 мм | |||
Ступень сціску | 5,5 : 1 | 5,6 : 1 | 5,6-6,2 : 1 | 20 : 1 | |
Выдатак паліва | 11 л / 100 км | 11,5 л / 100 км | 8,5 л / 100 км | ||
Каробка перадач | 4-ст. механічная | ||||
Максімальная хуткасць | 98 км/г | 90 км/г | |||
Снар. маса | 1040 кг | 1050 — 1090 кг | 1050 — 1090 кг | 1250 — 1290 кг | 1250 — 1290 кг |
Поўная маса | 1440 кг | 1450 — 1490 кг | 1440 — 1490 кг | 1600 — 1640 кг | 1600 — 1640 кг |
Даўжыня | 3800 мм | 4250 мм | |||
Шырыня | 1490 мм | 1520 мм | |||
Вышыня | 1625 мм | 1610 мм | |||
Колавая база | 2610 мм | 2825 мм | |||
Каляіна, пярэдняя / задняя | 1210 мм / 1250 мм | 1250 мм / 1250 мм | |||
Дыяметр развароту | 11 м | 11,5 м | |||
Памер шын | 4,75-17" | 4,75-17" | 4,75-17" 5,25-17" 5,50-16" |
4,75-17" 5,25-17" 5,50-16" |
4,75-17" 5,25-17" 5,50-16" |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Hanomag Rekord на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ http://old.avtomir.com/cars/garagegrandparent/3675/(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Рекорд для бюргера // За рулём — Регион : газета. — 2010. — № 18. — С. 62–63. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Oswald, Werner: Deutsche Autos 1920-1945, 10. Auflage, Motorbuch Verlag Stuttgart (1996), ISBN 3879435197 (ням.)
- Рекорд для бюргера // За рулём — Регион : газета. — 2010. — № 18. — С. 62–63. (руск.)