Тэатральная (станцыя метро, Кіеў)
«Тэатральная» укр.: Театральна | |
---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 6 лістапада 1987 года |
Ранейшыя назвы | Ленінская |
Раён | Шаўчэнкаўскі |
Глыбіня залажэння, м | 70 м |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 102,0 м |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Пушкінскай, Багдана Хмяльніцкага |
Пераходы на станцыі | «Залатыя Вароты» |
Час адкрыцця | 05:43 |
Код станцыі | 119 |
Суседнія станцыі | Хрэшчатык і Універсітэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святошынска-Броварская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Тэатральная (укр.: Театра́льна, ⓘ) — 28-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі, паміж станцыямі «Хрэшчатык» і «Універсітэт». Адкрыта 6 лістапада 1987 года пад назвай «Ленінская» (ад вуліцы Леніна, цяпер — Багдана Хмяльніцкага, дзе размешчаная станцыя). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993, ад размешчаных паблізу Рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі і Нацыянальнай оперы Украіны.
З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Святошынска-Броварскай і Сырэцка-Пячэрскай. Таксама побач са станцыяй знаходзяцца Цэнтральны ўнівермаг і Музей прыродазнаўства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя ўбудаваная ў дзеючую лінію адмыслова як перасадачны пункт на Сырэцка-Пячэрскую лінію. На поўдзень ад старых тунэляў перагона «Універсітэт» — «Хрэшчатык» пачалі будаўніцтва станцыі і пад’язных тунэляў. На завяршальным этапе будаўніцтва новы вузел далучылі да існуючай лініі. Пры гэтым на працягу паўгода, з 31 сакавіка па 1 кастрычніка 1987 г., калі лінія апынулася разарванай напалам, паміж «Універсітэтам» і «Хрэшчатыкам» цягнікі не хадзілі. На гэты перыяд транспартныя зносіны паміж «Універсітэтам» і «Хрэшчатыкам» выконваў часовы тралейбусны маршрут нумар 32, рухам ад Кіева-Пячэрскай Лаўры да Чыгуначнага вакзала. Саму станцыю адкрылі крыху больш чым праз месяц пасля аднаўлення руху, прымеркаваўшы адкрыццё да 6 лістапада — напярэдадні 70-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. У той жа дзень быў закрыты тралейбусны маршрут нумар 32.
Старыя тунэлі, даўжынёй больш за 300 м кожны, знаходзяцца ў закансерваваным стане і часткова пераразаюцца зборам станцыі «Залатыя вароты». Для прафілактычных аглядаў да тунэляў маецца доступ праз службовыя праходы.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з чатырохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, сумешчаным з падземным пераходам на скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Пушкінскай.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Па прычыне таго, што праектная назва станцыі была «Ленінская», архітэктарам паставілі мэту стварыць афармленне падземнага вестыбюля, прысвечанае Леніну. У першым праекце калектыў архітэктараў пастараўся зрабіць акцэнт на тым, што Ленін любіў як чалавек. Аднак гэты праект быў адхілены, і станцыя набыла інтэр’ер у афіцыёзным стылі.
У афармленні пераважае граніт чырвона-карычневых тонаў Лезнікоўскага радовішча ў Жытомірскай вобласці (з таго самага, адкуль у 1929 г. узяты камень для Маўзалея Леніна), якім аздобленыя пілоны і тарэц цэнтральнай залы. У нішах пілонаў з боку цэнтральнай залы былі ўсталяваныя металічныя гарэльефы ў выглядзе сцягоў з цытатамі з прац Леніна на рускай і ўкраінскай мовах (у лютым 2014 года падчас «Ленінападу» дэмантаваныя). У тарцы залы размешчаны бронзавы бюст Леніна. У 2014 годзе ён быў зачынены фальшсцяной, на якой у лістападзе 2014 г. выкананы каляровы малюнак глядзельнай залы Кіеўскай оперы. З боку пасадачных платформаў цэнтральная частка пілонаў аздобленая светла-шэрым мармурам.
Падсвятленне цэнтральнага і платформенных залаў — закарнізнае. Шляхавыя сцены аздоблены белым мармурам.
Верхні цыліндрычны падземны вестыбюль цалкам з’яўляецца кампазіцыяй «Спіраль часу», якая складаецца з гарэльефаў і барэльефаў. Яны ўвасабляюць адлюстраванне гістарычных падзей, якія ператвараюцца ў птушак і прамяні і нарэшце збягаюцца ў цэнтры зводу, дзе зманціравана вялікая жырандоля з мяккім белым святлом.
Перасадкі
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне залы станцыі размешчаны чатыры галерэі-праходы над платформай другога шляху, вядучыя да чатырохстужачнага аднамаршавага эскалатара, па якім можна перайсці на станцыю «Залатыя Вароты».
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Бюст У. Леніна ў тарцы цэнтральнай залы (зачынены сцяной у лютым 2014 г.)
-
Выява Кіеўскай оперы ў тарцы цэнтральнай залы (з лістапада 2014 г.)
-
Пасадачная платформа ў бок станцыі «Універсітэт»
-
Назва станцыі на шляхавай сцяне
-
Бронзавы сцяг з цытатай Леніна на пілоне (дэмантаваны ў лютым 2014 г.)
-
Цэнтральная зала, пераход на станцыю «Залатыя вароты»
-
Выгляд у бок эскалатараў
-
Эскалатарны нахіл
-
Таблічка з указаннем часу працы станцыі «Ленінская»
Расклад адпраўлення цягнікоў
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё — 05:43, закрыццё — 00:18.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 05:57
- ст. «Акадэмгарадок» — 05:53
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:25
- ст. «Акадэмгарадок» — 00:22
Пераход на станцыю «Залатыя вароты» працуе з 05:50 да 0:27.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 7 кастрычніка 2006. (руск.)
- Тэатральная (станцыя метро) на ВЕК(недаступная спасылка) (укр.)