Рэжым чытання распрацаваны для асоб са слабым зрокам, слепатой і дыслексіяй. Ён паляпшае якасць чытання з экрана дзякуючы магчымасці наладжваць кантрастнасць, памер тэксту, сінтэз маўлення, тып шрыфтоў, наяўнасць і велічыню элементаў на старонцы. Пасля спампоўвання праграма інтэгруецца ў вашы хуткія налады, і да яе лёгка атрымаць доступ у іншых праграмах і на вэб-старонках.
Інструкцыі:
Каб пачаць, выканайце наступныя дзеянні:
1. Спампуйце і ўсталюйце Рэжым чытання праз Краму Play.
2. Знайдзіце на галоўным экране Рэжым чытання і націсніце на яго, каб адкрыць.
3. Прачытайце дапаможнік, у канцы якога вы будзеце перанакіраваны да налад.
4. У наладах націсніце "Рэжым чытання" і ўключыце "Ярлык Рэжыму чытання", каб дазволіць Рэжыму чытання доступ да вашай прылады.
5. Каб наладзіць розныя кропкі ўваходу ў Рэжым чытання, прайдзіце па спасылцы https://support.google.com/accessibility/android/answer/7650693
Асноўныя функцыі
• Сфакусаванае чытанне: У Рэжыме чытання вы можаце наладзіць асяроддзе чытання, схаваўшы другарадныя элементы, якія адцягваюць вашу ўвагу. Так будзе прасцей атрымліваць доступ да змесціва і засяроджваццца на ім.
• Сінтэз маўлення: Вы можаце ўключыць агучванне напісанага змесціва, націснуўшы адпаведную кнопку. Выбірайце з шэрагу высакаякасных паўнагучных галасоў. У вашым распараджэнні – лёгкадаступныя параметры кіравання гукам, якія дазваляюць пераматаць назад або наперад і змяніць хуткасць чытання.
• Рэгуляванне тыпу і памеру шрыфту: Вы можаце хутка змяніць памер шрыфту, стыль, колер і міжрадковы інтэрвал, каб вам было зручна чытаць.
• Хуткі доступ: Пасля спампоўвання Рэжым чытання інтэгруецца ў інтэрфэйс тэлефона для атрымання хуткага доступу.
• Шматмоўная падтрымка: Рэжым чытання падтрымлівае англійскую, французскую, італьянскую і іспанскую мовы. Пазней будуць дадавацца іншыя мовы.
• Сумяшчальнасць з Talkback: Рэжым чытання можна выкарыстоўваць у праграме чытання з экрана.
• Распрацавана з улікам прыватнасці: Змесціва ніколі не адпраўляецца з вашага тэлефона.
Далучайцеся да супольнасці https://groups.google.com/forum/#!forum/accessible, каб пакідаць водгукі ці атрымліваць абнаўленні прадукту.
Патрабаванні:
• Даступна для тэлефонаў на базе Android 9 ці пазнейшых версій.
• Цяпер Рэжым чытання падтрымлівае англійскую, французскую, італьянскую, іспанскую мовы.
Папярэджанне аб дазволах:
• Служба спецыяльных магчымасцей: гэта спецыяльная праграма, таму яна можа адсочваць вашы дзеянні і змесціва акна.