Універсітэт Тунцзі
Універсітэт Тунцзі | |
---|---|
Заснаваны | 1907 |
Краіна | |
Сайт |
tongji.edu.cn (кіт.) en.tongji.edu.cn (англ.) de.tongji.edu.cn (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Тунцзі (кіт.: 同济大学) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Шанхаі, Кітайская Народная Рэспубліка.
Ва ўніверсітэце вучыцца каля 50 000 студэнтаў і аспірантаў. ВНУ выдае дыпломы ступеняў бакалаўра, магістра і доктара.
Структура і спецыялізацыя
[правіць | правіць зыходнік]У складзе ўніверсітэта Тунцзі 19 факультэтаў:
- Каледж архітэктуры і гарадскога планавання;
- Мастацтваў і камунікацый;
- Будаўніцтва;
- Эканомікі і менеджменту;
- Інфармацыйных тэхналогій;
- Геалагічны;
- Экалогіі;
- Замежных моў;
- Палітыкі і права;
- Машынабудавання;
- Медыцынскі:
- Жаночы;
- Транспартны;
- Прыродазнаўчых навук;
- Кінематаграфічны;
- Аэракасмічны
- Біятэхнічны;
- Аўтамабільны;
- Праграмнага забеспячэння.
Таксама ва ўніверсітэце дзейнічаюць інстытуты паслядыпломнай адукацыі.
Гісторыя стварэння і станаўлення
[правіць | правіць зыходнік]У 1907 годзе Эрых Паўлун заснаваў нямецкую медыцынскую школу Тунцзі. У 1912 годзе ў навучальныя праграмы ўстановы былі дададзены тэхнічныя прадметы і назва была зменена на Медыцынская і інжынерная школа Тунцзі. Статус універсітэта школа атрымала ў 1923 годзе, а ў 1927 была перайменавана ў Нацыянальны універсітэт Тунцзі.
Пасля пачатку япона-кітайскай вайны, у верасні 1937 года ўніверсітэт быў эвакуіраваны з Шанхая ў Цзіньхуа (правінцыя Чжэцзян), Ганьчжоу (правінцыя Цзянсу), Хэчжоу (правінцыя Гуандун), Куньмін і іншыя месцы. У 1940 годзе эвакуіраваны далей, у Лічжуан (цяпер у акрузе Ібінь), у правінцыі Сычуань. У 1946 годзе ўніверсітэт вярнуўся ў Шанхай.
У пачатку 1950-х гадоў частка факультэтаў была перанесена ў іншыя ўніверсітэты. Так напрыклад факультэты матэматыкі і фізікі былі ўключаныя ў склад Фуданьскага ўніверсітэта. А факультэты электратэхнікі і суднабудавання перанесены ў Шанхайскі ўніверсітэт Цзяатун.
У 1978 годзе ўніверсітэт Тунцзі аднавіў супрацоўніцтва з універсітэтамі Германіі і стаў акном у культурным і навуковым абмене паміж Кітаем і Германіяй.
З 1995 года універсітэт прымае ўдзел у Праекце 211. У 1996 годзе Універсітэт Тунцзі быў аб’яднаны з Шанхайскім універсітэтам гарадскога будаўніцтва, а ў 2000 годзе з Шанхайскім чыгуначным універсітэтам. З 2002 года універсітэт Тунцзі ўдзельнічае ў Праекце 985.
Зноскі
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.