Асколкі (фільм)
Выгляд
Асколкі | |
---|---|
Асколкі | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 42 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2011 |
IMDb | ID 27479749 |
«Аско́лкі» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Віктарам Аслюком на тэлеканале «Белсат» у 2011 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Пасля падзення Савецкага Саюза некалькі мужчын сярэдняга ўзросту вярнуліся ў сваю маленькую беларускую вёску. Ні ў аднаго з іх няма сям’і. Аўтар гэтага фільма паказвае, як жывуць героі у бясконцых праблемах, звязаных з гаспадаркай. Не ўспамінаючы мінулага, не думаючы пра будучыню, героі гэтага фільма жывуць адзін дзень. Гарэлка і размовы пра штодзённыя справы, жарты і іранічныя каментары з палітычных падзей у Беларусі ратуюць іх ад адзіноты. Толькі тэлебачанне звязвае іх са светам, хаця і яны ў гэта не вераць. Яны жывуць у ізаляцыі, якую выбралі для сябе.
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- рэжысёр — Віталь Неруш
- прадзюсар — Раман Шафранскі
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Leipzig DOK Festival — 2011, намінацыя «International Programme Award» у межах «International Programme Documentary and Animated Film» рэжысёру Віктару Аслюку
Зноскі
- ↑ Асколкі, дак. фільм . Белсат. Праверана 1 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «Асколкі» на YouTube